30 жніўня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Васільеўны Яцэвіч (1936), бібліятэчнага работніка, краязнаўца
Аляксандра Васільеўна Яцэвіч нарадзілася 30 жніўня 1930 г. у в. Дзяменічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бацька ў 1930-я гг. быў членам КПЗБ, актыўным дзеячам барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі, у 1942 г. расстраляны фашыстамі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сям’я пераехала ў г. Брэст. Аляксандра ў 1945 г. упершыню трапіла ў абласную бібліятэку, была здзіўлена вялікай колькасцю кніг, якіх у вёсцы не было. Закончыла СШ № 5 г. Брэста (1954).
11 лістапада 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Маркіяна Якаўлевіча Германовіча (1895–1937), ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Маркіян Якаўлевіч Германовіч нарадзіўся 11 лістапада 1895 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства вызначаўся здольнасцямі і прагай да вучобы. Закончыўшы вясковую школу з пахвальнай граматай, паступіў у Брэст-Літоўскае чатырохкласнае гарадское вучылішча, дзе вучыўся да 1914 г. Далейшай адукацыі перашкодзіла Першая сусветная вайна, сям’я Германовічаў эвакуіравалася ў Саратаўскую губерню.
13 сакавіка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Паўлавіча Саванеўскага (1904–1941), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Паўлавіч Саванеўскі нарадзіўся 13 сакавіка 1904 г. у вёсцы Дзяменічы Брэсцкага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанцах у Расіі, вярнулася на радзіму ў 1921 г., калі Брэстчына апынулася пад польскай акупацыяй.